Аж да пачатку XX стагоддзя гістарычны тапонім «Азербайджан» ахопліваў тэрыторыі толькі на поўдзень ад ракі Аракс (Іранскі Азербайджан) (В. В. Бартольд. Сочинения. Том 2/1, с.703; The Paths of History — Igor M. Diakonoff, Contributor Geoffery Alan Hosking, Published in the year 1999, Cambridge University Press, pg 100; Minorsky, V. «Ādharbaydjān (Azarbāydjān).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P.Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P. Heinrichs. Brill, 2007), між тым як тэрыторыя сучаснай Азербайджанскай Рэспублікі была вядомая як Аран і/або Шырван.