Тэрыторыя ўсходняй часткі Іерусаліма кантралюецца Ізраілем у выніку анексіі, на прадмет правамоцтва якой існуюць розначытанні ў сусветнай супольнасці. Статус усходняй часткі Іерусаліма з’яўляецца адной з праблем ізраільска-палесцінскага канфлікту. Гл. таксама артыкул Усходні Іерусалім. У пералік Аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Стары горад і крапасныя сцены ўнесены без указання Ізраіля ці Палесцінскай дзяржавы, як дзяржаўнага прадстаўніка, у асобны раздзел «Іерусалім», з пазнакай пра Іарданію як краіну, якая ініцыявала занясенне аб’екта ў пералік.