Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч некалі задаваўся пытаннем: а ці не старая гэта алтарная ікона, якая пасля зачынення 19 ліпеня 1865 г. каталіцкай капліцы ў Юравічах, была перададзеная ў Астраглядаўскі касцёл?.. http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm . Паводле акту ад 31 мая 1967 г., падпісанага дырэктарам Дзяржаўнага мастацкага музея БССР пані Аладавай (Е. Аладовой), параметры іконы адпавядаюць той, што атрыманая з в. Сялец, таксама Брагінскага раёна. У картатэцы музея, аднак, запісана, што абраз нібыта паходзіць з маёнтку Патонаў (з двара Гарадзішча?). І якімі ж былі шляхі іконы?..
Хто ёсць хто на карціне? У цэнтры партрэт бацькі – віцебскага ваяводы Юзафа Прозара, побач злева абозны Караль прамаўляе верш Францішка Карпінскага, прысвечаны нябожчыку, па другі бок Карціна Сям'я Прозараў у музеі сядзібы Замосьце А. Ельскага (1910 – 1914)партрэта яго сярэдні брат Ігнацы і жонка Людвіка Канстанцыя, каля яе старэйшая дачка Юзэфа, злева малодшая Марыяна, крайні злева швагер Францішак Букаты, сакратар пасольства Рэчы Паспалітай у Лондане, побач малодшы брат Караля Антоні (адзіны ў сармацкім строі). Швагра Станіслава Ельскага (з падачы яго праўнука Яна Ельскага, блыталі раней з Антоніем, гл.: Tadeusz Mikulski. Karpinsciana w Archiwum Prozorów. // Pamiętnik Literacki: czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej. – Wrocław, 1950. 41/2. S. 509; Федорук А. Т.Старинные усадьбы Берестейщины(руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 202. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.) тут, як пераканаўча давёў Збігнеў Міхальчык, няма. Цікава заўважыць, што прысутныя на палатне дочкі Юзэфа і Марыяна (з распазнаваннем дзяцей таксама існавала праблема), у адрозненне ад дарослых, пісаныя не з натуры, народжаныя 13 чэрвеня 1786 г. і 23 кастрычніка 1787 г. w Poniemuniu, атрымалі імёны ў гонар адпаведна бацькі Караля і маці Людвікі. Народжаны ў Хойніках 23 кастрычніка ў год стварэння карціны сын іменаваны ізноў жа, у гонар дзядка-ваяводы, Юзафам.
files.knihi.com
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).