Раней змест дакумента часта альбо не раскрываўся, альбо выкладаўся зусім недарэчна. У артыкулах канца XIX ст. паведамлялася: «Za czasów litewskich B. był własnością wyłączną wielkich książąt, a w r. 1511 otrzymał ważne przywileje od Zygmunta I» [Al. Jel. Brahin. // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich (SGKP). — Warszawa, 1880. T. I. S. 348], «… в качестве господарского города Сигизмунд I снабдил Брагин в 1511 г. грамотой, обеспечивавшей права жителей и дававшей им различные льготы» [Запольский М. Брагинская волость (исторический очерк). // Календарь «Северо-Западного края» на 1889 год. – Москва, 1889. С. 115]. Больш як праз сто гадоў апошняе было паўторана: «У 1511 кароль Жыгімонт І Стары дараваў Б. грамату, якая давала жыхарам пэўныя правы і льготы» [Рогалеў А. Ф. Брагін. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. С. 63; у сваёй кнізе аўтар яшчэ дадаваў: «Такія граматы забытым богам мястэчкам не даваліся» (Рогалеў А. Ф. Сцежкі ў даўніну. Геаграфічныя назвы Беларускага Палесся. — Мінск: Полымя, 1992. С. 63)]. У пачатку бягучага стагоддзя сітуацыя са зместам, як здавалася, нарэшце была выпраўлена: «У 1511 вял. князь выдаў Б. грамату, паводле якой яго жыхары мелі права плаціць падаткі непасрэдна ў дзярж. скарб.» [Грынявецкі Валерый. Брагін. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 340], аднак і пасля сустракаюцца недакладнасці: «У 1511 році тодішній король польський і великий князь литовський Сигізмунд І Старий своїм привілеєм дарував мешканцям Брагіна право на самоврядування.» [Мацук А. Брагін // Князі Вишневецькі. – Київ, 2016 (2017). С. 213], «Пожалування міста Збаражському примусило брагінських міщан звернутися до короля Сигізмунда І та отримати від нього у 1511 р. охоронний привілей.» [Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). — Минск, 2017. С. 14 («апрабацыя» гэтай найбольш недарэчнай трактоўкі выканана яшчэ ў лістападзе 2014 г. з тлумачэннем: «...охранный привилей, который ограничивал власть владельца в отношении горожан», гл.: Маленький город в большой истории: Брагин в XVI — XVII веках. // https://gp.by/mneniya/news36000.html)]. Апошнія меркаванні асабліва уражваюць, бо прывілей выдадзены каралём не на просьбу брагінскіх мяшчан, а ў адказ на скаргі даннікаў Падняпроўскіх і Задзвінскіх гаспадарскіх валасцей, якіх у спісе ажно 13! Акрамя Брагіна, з канкрэтнай падачы А. Ельскага (SGKP. — 1889. T. X. S. 133), у якога дакумент памылкова датаваны 11 кастрычніка 1511 г., пачалі ўпэўнена прыпісваць магдэбургскае альбо «частковае» (гл.: Рэчыца) магдэбургскае права і Рэчыцы, а вось пра згаданы побач з імі Мазыр на 1511 год — ані слова (як і ў А. Ельскага); ён жа атрымаў сапраўдную магдэбургію ад караля Стэфана Баторыя ў 1577 г. (Цітоў Анатоль. Геральдыка Беларускіх местаў. – Мінск: Полымя, 1998. С. 192, 228; Цітоў А. Да пытання аб гербе горада Рэчыцы // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні (г. Рэчыца, 14–15 верасня 2001 г.) / Рэд. кал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. С. 239; у аўтара дата на месяц пазнейшая, чым у А. Ельскага, у якога запазычыў звестку, — 11.XI.1511). Тае магдэбургіі ў Рэчыцы, якая, магчыма, мела хіба самакіраванне, заснаванае на «рускім» праве, прынамсі, у XVI — XVII стст., а ў Брагіна і дык ніколі не было (гл.: Голубеў В., Волкаў М. Рэчыца ў часы Вялікага княства Літоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. № 5. С. 4, 5 – 6, у гэтых аўтараў дакумент чамусьці датаваны 2.XI.1511, а яшчэ яны, замест Т. Скрыпчанкі, дарэмна адрасавалі крытычную заўвагу М. Ткачову наконт крыніцы 1561 г.; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. – Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 164).
knihi.com
files.knihi.com
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).