Analysis of information sources in references of the Wikipedia article "Быхаўскае сядзенне" in Belarusian language version.
Я салдат і не прывык гуляць у хованкі. 16-га чэрвеня, на нарадзе з членамі Часовага ўрада, я заявіў, што цэлым шэрагам ваенных мерапрыемстваў ён разбурыў, разбэсціў армію і ўтаптаў у гразь нашы баявыя сцягі. Пакіданне сваё на пасадзе галоўнакамандуючага я зразумеў тады, як усведамленне Часовым урадам свайго цяжкага граху перад Радзімай, і жаданне выправіць зробленае зло. Сёння, атрымаўшы вестку, што генерал Карнілаў, прад'явіўшы вядомыя патрабаванні, якія могуць яшчэ выратаваць краіну і войска, знімаецца з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага; бачачы ў гэтым вяртанне улады на шлях планамернага разбурэння арміі і, такім чынам, гібелі краіны; лічу абавязкам давесці да ведама Часовага ўрада, што па гэтым шляху я з ім не пайду. Дзянікін.