Даніла (князь друцкі) (Belarusian Wikipedia)

Analysis of information sources in references of the Wikipedia article "Даніла (князь друцкі)" in Belarusian language version.

refsWebsite
Global rank Belarusian rank
low place
low place

wikipedia.org

ru.wikipedia.org

  • У 1201 годзе нарадзіўся Даніла, сын галіцкага князя Рамана Мсціславіча, па кім бацька назваў яго не зразумела. Імя Данілы Раманавіча было адначасова свецкім і хросным, што можа сведчыць пра яго ўжыванне Рурыкавічамі раней як хроснага. Наступны Даніла, сын пераяслаў-залесскага князя Яраслава Усеваладавіча, нарадзіўся ў 1227 годзе, выбар імя і яму быў бы незразумелым, калі б жонкі князёў Яраслава і Данілы не былі сёстрамі, а князі адпаведна сваякамі. Наданне імя па сваяку не было шырокай практыкай, але не выбівалася з традыцыі, пагатоў для малодшых сыноў. У гэтым кантэксце варта згадкі маці князя Яраслава — Шварноўна[ru], бо ў 1230-я гады князь Даніла назваў Шварнам свайго сына. Дыскусія пра імёны Шварна і Шварноўны трывае некалькі стагоддзяў. Прытым Шварновен было тры сястры не княжацкага паходжання, усе сталі жонкамі князёў, сучаснікаў галіцкага князя Рамана. Жонка князя Рамана, маці Данілы, таксама была не княжацкага паходжання і вядома толькі як Раманава[ru]. Напэўна, імя Данілы ў дзвюх галінах Рурыкавічаў адсылае да іх агульнага продка, хоць і не па мячы, на думку Фёдара Успенскага, ён мог быць з роду маці князя Данілы або нават з роду адной з яго бабаў. Падобная сітуацыя і з імем Аляксандр, прычым у гэтых самых галінах Рурыкавічаў.