Вышэйсказанае адносіцца да найбольш распаўсюджанага рэжыму прамога ўключэння, калі прыбор адкрыты (ці можа быць адкрыты пры падачы адпаведнага напружання на кіруючы электрод), г.зн. мае малое супраціўленне і прапускае электрычны ток. Аднак існуе рад прыбораў, якія патрабуюць адваротнага ўключэння (стабілітроны[ru], варыкапы[ru], засцерагальныя дыёды, якія падаўляюць выкіды адваротнага напружання), пры якім анод падключаецца да адмоўнага, а катод да дадатнага полюса крыніцы напружання.