Тры губерні «Паўднёва-Заходняга края» (Валынская, Падольская і Кіеўская губерні) часта называліся адпаведна як «Валынь», «Падолле» і «Кіеўшчына». У першай трэці XIX ст. тэрмін «Маларосія» меў, акрамя шырокага значэння (землі, населеныя «маларосамі»), і вузкае значэнне — адносіўся да Чарнігаўскай, Палтаўскай і Харкаўскай губерняў. Кацярынаслаўская, Херсонская і Таўрыйская губерні мелі назву «Наваросія». Усходняя Галіцыя называлася як «Чырвоная Русь». Гл.: Миллер, А.Формирование наций у восточных славян в XIX в. — проблема альтернативности и сравнительно-исторического контекстаАрхівавана 5 сакавіка 2016..
Тры губерні «Паўднёва-Заходняга края» (Валынская, Падольская і Кіеўская губерні) часта называліся адпаведна як «Валынь», «Падолле» і «Кіеўшчына». У першай трэці XIX ст. тэрмін «Маларосія» меў, акрамя шырокага значэння (землі, населеныя «маларосамі»), і вузкае значэнне — адносіўся да Чарнігаўскай, Палтаўскай і Харкаўскай губерняў. Кацярынаслаўская, Херсонская і Таўрыйская губерні мелі назву «Наваросія». Усходняя Галіцыя называлася як «Чырвоная Русь». Гл.: Миллер, А.Формирование наций у восточных славян в XIX в. — проблема альтернативности и сравнительно-исторического контекстаАрхівавана 5 сакавіка 2016..
wikimedia.org
commons.wikimedia.org
Ананімны аўтар (відавочна, маянтковец) пад крыптонімам «Старалітовец» (Starolitwin) у газеце «Kurier Litewski» (№ 146, 1906 г.) размясціў артыкул «Мы і літоўцы», дзе спрабаваў папулярызаваць тэрмін «старалітовец» і нават прапаноўваў стварыць «Старалітоўскую партыю», якая б адлюстроўвала інтарэсы карэнных дваран; а балтамоўнае сялянства, якое пачало (на думку аўтара, з падачы і падтрымкі расійскага ўрада) карыстацца назвай «літоўцы», прапаноўваў называць «младалітоўцамі». Яшчэ ў 1934 г. Раман Скірмунт у артыкуле-некралогу «Панны з Муру» у газеце «Słowo» (№ 127, 1934 г.) аб Канстанцыі Скірмунт і Юзэфе Куржанеўскай напісаў, што захапленні Канстанцыяй Скірмунт «літваманіяй» не ўлічвалі тое, што «младалітоўцамі» паняцце «Літва» было звужана толькі да свайго этнаграфічнага, балтамоўнага арэала (Ковеншчыны), сягаючага межамі толькі да Вільні (неўключна). Гл.: Skirmuntt, R.Panie z Muru (III) / R. Skirmuntt // Słowo. — 1934. — № 127. — S. 3.
wikipedia.org
be.wikipedia.org
Ostroróg-Sadowski, J.Uprzemysłowienie Litwy / J. Ostroróg-Sadowski // Kuryer Litewski. — 1905. — № 1. — С. 2.
pl.wikipedia.org
Дачка Ежы Чапскага графіня Марыя Чапская (1894—1981) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965 г., Парыж) напісала пра палеміку паміж польскамоўным пісьменнікам Фларыянам Чарнышэвічам(польск.) (бел. (1895—1964) і беларускамоўным пісьменнікам Кастусём Акулам (1925—2008), калі апошні, жадаючы польска-беларускага паразумення, усё ж папракаў Чарнышэвіча ў фальшаванні гісторыі Беларусі і казаў, што землеўласнікі-«палякі» і беззямельная шляхта гэта чарвякі, якія крывавілі цела яго айчыны і сялян-«беларусаў». У эсе графіня патлумачыла, якія адносіны былі ў карэннага дваранства да сялян і чаму «польскія» дваране не прымалі слова «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Фларыяна Чарнышэвіча, напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і перасланых копіяй пазней Марыі Чапскай: «Сяляне станавіліся шляхтай, а шляхта выгасала, пераходзячы ў становішча сялян. <…> Важна тое, што спадар з’яўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме не мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацвёртых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасць. І калі б тады якая мудрасць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыццё найменне „літоўца“ (у значэнні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі». (Гл.: Czapska, M. Florian Czarnyszewicz … С. 166—167.). Фларыян Чарнышэвіч, хоць і не належаў да ідэолагаў «краёвасці», выказваў тыповыя для краёўцаў думкі.