Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску (Belarusian Wikipedia)

Analysis of information sources in references of the Wikipedia article "Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску" in Belarusian language version.

refsWebsite
Global rank Belarusian rank
low place
765th place
1st place
2nd place
low place
low place
low place
low place
low place
50th place
low place
237th place

basnet.by

imef.basnet.by

istpravda.ru

kamunikat.org

web.archive.org

wikimedia.org

commons.wikimedia.org

wikipedia.org

pl.wikipedia.org

  • Графіня Марыя Чапская (дачка члена Рады МТСГ — графа Ежы Чапскага) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965 г., Парыж) напісала пра палеміку паміж польскамоўным пісьменнікам Фларыянам Чарнышэвічам  (польск.) (1895—1964) і беларускамоўным пісьменнікам Кастусём Акулам (1925—2008), калі апошні, жадаючы польска-беларускага паразумення, усё ж папракаў Чарнышэвіча ў фальшаванні гісторыі Беларусі і казаў, што землеўласнікі-«палякі» і беззямельная шляхта гэта чарвякі, якія крывавілі цела яго айчыны і сялян-«беларусаў». У эсе графіня патлумачыла, якія адносіны былі ў карэннага дваранства да сялян і чаму «польскія» дваране не прымалі слова «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Фларыяна Чарнышэвіча, напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і перасланых копіяй пазней Марыі Чапскай: «Сяляне станавіліся шляхтай, а шляхта выгасала, пераходзячы ў становішча сялян. <…> Важна тое, што спадар з’яўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме не мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацвёртых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасць. І калі б тады якая мудрасць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыццё найменне „літоўца“ (у значэнні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі». (Гл.: Czapska, M. Florian Czarnyszewicz … С. 166—167.). Фларыян Чарнышэвіч, хоць і не належаў да ідэолагаў «краёвасці», выказваў тыповыя для краёўцаў думкі.