Pamela Chester; Sibelan Elizabeth S. Forrester; Halina Filipowicz (1996). "The Daughters of Emilia Plater'". Engendering Slavic Literatures. Indiana University Press. p. 34. ISBN978-0-253-33016-1. Праверана 6 September 2012.
Верш «Смерць палкоўніка», прысвечаны Эміліі Плятэр, напісаны Адамам Міцкевічам у 1832 годзе, неўзабаве пасля падзеяў паўстання 1830—1831 гадоў. Верш фармальна нагадвае баладу, у ім спалучаны як лірычныя, так і эпічныя элементы. Паэт малюе трагічную і кранальную карціну смерці маладога «палкоўніка», адначасова з тым сумную і ўрачастую, і толькі ў фінале верша мы дазнаемся пра асобу героя — гэта жанчына, ліцвінка Эмілія Плятэр (арыгінал верша на польскай у Вікікрыніцах; верш у перакладзе Кастуся Цвіркі.)