«14 красавіка 1966 года Кенет Тайнен[en], вядомы крытык і з нядаўніх часоў — кіраўнік Нацыянальнага тэатра, напісаў свайму судырэктару Лоўрэнсу Аліўе, што хацеў бы заключыць кароткатэрміновы кантракт з „бліскучым маладым польскім рэжысёрам, які зняў „Нож“ і „Агіду“. У яго ёсць вопыт і тэатральнай працы, было б добра, калі б ён паставіў для Пітэра Хола п’есу ў тэатры „Олд Вік[en]“. Ён — тое, што нам трэба: у ім ідэальна спалучаюцца багатае ўяўленне і ўменне паказаць гвалт“. Аліўе толькі запытаў у адказ, ці гаворыць той па-англійску. „Ён — геній“, — запэўніў Тайнен»[417].